ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 2 кастрычніка 2023
Мінск Ясна +9°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
05 чэрвеня 2023, 09:36

Арына Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал French Open

Арына Сабаленка. Фота НАК Беларусі
Арына Сабаленка. Фота НАК Беларусі

5 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал адкрытага чэмпіянату Францыі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У матчы 1/8 фіналу другая ракетка планеты абыграла ў дзвюх партыях амерыканку Слоан Стывенс, якая займае 30-е месца ў рэйтынгу WTA, - 7:6 (7:5), 6:4. Сустрэча прадаўжалася 1 гадзіну 42 мінуты.

У паядынку за выхад у паўфінал Арына Сабаленка сустрэнецца з украінскай тэнісісткай Элінай Світолінай, у якой 192-я пазіцыя ў сусветным рэйтынгу.

Да гэтага Арына Сабаленка абыграла ўкраінку Марту Касцюк (39-ы нумер рэйтынгу WTA) - 6:3, 6:2, беларуску Ірыну Шымановіч (214) - 7:5, 6:2 і расіянку Камілу Рахімаву (82) - 6:2, 6:2.

Турнір па парыжскіх кортах "Ралан Гарос" завершыцца 11 чэрвеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі