ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 25 верасня 2023
Мінск Пераменная воблачнасць +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
20 красавіка 2023, 09:11

Арына Сабаленка выйшла ў 1/4 фіналу турніру WTA-500 в Штутгарце

Арына Сабаленка. Фота НАК Беларусі
Арына Сабаленка. Фота НАК Беларусі

20 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка стала першай чвэрцьфіналісткай турніру катэгорыі WTA-500 у нямецкім Штутгарце з прызавым фондам $780 тыс., паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

19 красавіка ў 1/8 фіналу другая ракетка планеты выйграла ў двух сэтах у чэшскай тэнісісткі Барбары Крэйчыкавай, якая займае 12-е месца ў сусветным рэйтынгу, - 6:2, 6:3. Арына Сабаленка 10 разоў падавала навылет і дапусціла ўсяго адну двайную памылку на сваіх падачах. Сустрэча прадаўжалася 1 гадзіну 15 мінут. У чвэрцьфінале беларуска сустрэнецца з пераможцай іспанскага дэрбі, у якім згуляюць Паўла Бадоса (31-ы нумар рэйтынгу WTA) і Крысціна Буча (77).

У апошнія два гады Арына Сабаленка двойчы дабіралася да фіналу гэтых спаборніцтваў, але абодва разы прайгравала лідарам сусветнага рэйтынгу. У 2021 годзе яна ўступіла аўстралійцы Эшлі Барці, а год таму - польцы Ізе Свёнтак. На гэты раз Сабаленка і Свёнтак таксама могуць сустрэцца паміж сабой, але зноў калі праб'юцца ў фінал. Саперніцай Ігі Свёнтак у другім крузе будзе кітаянка Сінвэнь Жэн (25).

Турнір на закрытых грунтавых кортах у Штутгарце завершыцца 23 красавіка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі