ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 23 верасня 2023
Мінск Пераменная воблачнасць +16°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
27 красавіка 2023, 10:14

Арына Сабаленка стартуе на турніры WTA-1000 у Мадрыдзе

Фота Unsplash
Фота Unsplash

27 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Лепшая беларуская тэнісістка Арына Сабаленка сёння пачне выступленне на буйным турніры катэгорыі WTA-1000 у Мадрыдзе з прызавым фондам $7,6 млн, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У 1/32 фіналу другая ракетка свету сустрэнецца з румынскай тэнісісткай Саранай Кырсцяй, якая займае 44-е месца ў сусветным рэйтынгу. У 2021 годзе Арына Сабаленка стала пераможцай мадрыдскага турніру.

Учора яшчэ адна беларуска Аляксандра Сасновіч (47-ы нумар рэйтынгу WTA) перамагла ў двух сэтах украінку Эліну Світоліну (1088) - 6:4, 7:5. Заўтра ў другім крузе Аляксандра Сасновіч будзе сапернічаць з чэшскай тэнісісткай Марыяй Баўзковай (24). Таксама заўтра Вікторыя Азаранка (16) у 1/32 фіналу згуляе з амерыканкай Алісіяй Паркс (54). У 2011 і 2012 гадах Азаранка дабіралася да фіналу, але абодва разы цярпела паражэнні.

Турнір на грунтавых кортах іспанскай сталіцы фінішуе 7 мая.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі