ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 25 верасня 2023
Мінск Пераменная воблачнасць +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
12 мая 2023, 09:37

Арына Сабаленка прайграла ў 1/32 фіналу турніру WTA-1000 у Рыме

Фота з архіва
Фота з архіва

12 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Другая ракетка свету Арына Сабаленка пацярпела паражэнне на турніры WTA-1000 у Рыме з прызавым фондам $3,5 млн, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

11 мая ў 1/32 фіналу беларуска сустракалася з прадстаўніцай ЗША Сафіяй Кенін (134-ы нумар сусветнага рэйтынгу) і ўступіла ў двух сэтах - 6:7 (4:7), 2:6. Матч доўжыўся 1 гадзіну 37 хвілін. У трэцім раўндзе Кенін будзе сапернічаць з украінскай тэнісісткай Ангелінай Калінінай (47).

Раней беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (17) выйшла ў 1/16 фіналу, абыграўшы амерыканку Слоан Стывенс (36) - 6:4, 6:3. Наступнай саперніцай беларускі будзе яшчэ адна амерыканка Мэдзісан Кіз (23). Аляксандра Сасновіч (44) у першым крузе адолела канадскую тэнісістку Лейлу Фернандэс (50), а сёння ў 1/32 фіналу сустрэнецца з харваткай Доннай Векіч (24).

Жаночы турнір у сталіцы Італіі фінішуе 20 мая.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі