ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 2 кастрычніка 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +9°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
02 мая 2023, 17:42

Арына Сабаленка прабілася ў паўфінал турніру WTA-1000 у Мадрыдзе

Арына Сабаленка. Фота з архіва
Арына Сабаленка. Фота з архіва

2 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка стала першай паўфіналісткай турніру катэгорыі WTA-1000 у Мадрыдзе з прызавым фондам $7,6 млн, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў чвэрцьфінале другая ракетка планеты абыграла ў трохсэтавым паядынку егіпецкую тэнісістку Маяр Шэрыф (59-я пазіцыя ў сусветным рэйтынгу) - 2:6, 6:2, 6:1. У паўфінале саперніцай беларускі будзе пераможца сустрэчы паміж грачанкай Марыяй Сакары (9) і румынкай Ірынай Камеліяй Бегу (35).

Да сённяшняга матчу Арына Сабаленка не аддала саперніцам ніводнага сэта, абыграўшы румынку Сарану Кырсцю (44) - 6:4, 6:3, калумбійку Камілу Асарыа (115) - 6:4, 7:5 і расіянку Міру Андрэеву (194) - 6:3, 6:1. У 2021 годзе Арына Сабаленка станавілася пераможцай гэтага турніру.

Цяперашнія спаборніцтвы на адкрытых грунтавых кортах іспанскай сталіцы завершацца 7 мая.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі