ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 26 лістапада 2022
Мінск -2°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
30 жніўня 2022, 09:43

Арына Сабаленка першай з беларусаў выйдзе на корты US Open

Арына Сабаленка. Фота з архіва
Арына Сабаленка. Фота з архіва

30 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Арына Сабаленка першай з беларускіх тэнісістак уступіць у барацьбу на адкрытым чэмпіянаце ЗША ў Нью-Ёрку, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння вечарам у першым раўндзе жаночага адзіночнага разраду заключнага ў сезоне турніру серыі "Вялікага шлема" шостая ракетка свету Арына Сабаленка сустрэнецца з амерыканскай тэнісісткай Кэтрын Харысан (243-і нумар рэйтынгу WTA). Вікторыя Азаранка (26) згуляе з яшчэ адной амерыканкай Эшлі Кругер (244). Саперніцай Аляксандры Сасновіч (32) будзе італьянка Элізабета Качарэта (99). Напярэдадні, у першы гульнявы дзень 142-га па ліку US Open галоўнай сенсацыяй стала паражэнне экс-першай ракеткі свету румынкі Сімоны Халеп (7), якая ў 1/64 фіналу ўступіла ўкраінскай тэнісістцы Дарыі Снігур (124) - 2:6, 6:0, 4:6.

У першым раўндзе мужчынскага адзіночнага разраду беларус Ілья Івашка, які займае 73-е месца ў сусветным рэйтынгу, сустрэнецца з амерыканскім тэнісістам Сэмам Куэры, які знаходзіцца на 287-й пазіцыі ў рэйтынгу АТР. Пераможца гэтага матчу згуляе ў другім раўндзе з пераможцам паядынку паміж дзясятай ракеткай планеты палякам Хубертам Гуркачам і прадстаўніком Германіі Оскарам Отэ (41).

Агульны прызавы фонд амерыканскага першынства складае $60 млн. Пераможцы ў мужчынскім і жаночым адзіночным разрадзе атрымаюць па $2,6 млн, фіналісты US Open-2022 атрымаюць па $1,3 млн. Спаборніцтвы на адкрытых хардавых кортах Нью-Ёрка завершацца 11 верасня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі