ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 25 верасня 2023
Мінск Ясна +12°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
26 студзеня 2023, 13:29

Антон Смольскі заняў трэцяе месца ў спрынце на этапе Кубка Садружнасці ў Раўбічах

26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У "Раўбічах" стартаваў пяты этап Кубка Садружнасці па біятлоне, удзел у якім прымаюць мацнейшыя беларускія і расійскія спартсмены, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Праграму этапу адкрыла мужчынская спрынтарская гонка. Лідар агульнага заліку турніру беларус Антон Смольскі дапусціў на двух агнявых рубяжах адзін промах і ў выніку ўступіў пераможцу гонкі Эдуарду Латыпаву з Расіі 17,2 сек. Доўгі час рэзультат Смольскага быў на фінішы другім, аднак расіянін Данііл Серахвостаў пазней перамясціў Антона на трэцяе месца, апярэдзіўшы беларуса менш як на секунду.

Трохразовы прызёр мінулага этапу Дзмітрый Лазоўскі абышоўся без памылак на стральбе і ў выніку заняў чацвёртае месца. Лепшы асабісты рэзультат на Кубку Садружнасці паказаў беларус Сцяпан Данілаў, які з "0+0" заняў 7-ю пазіцыю. Максім Варабей стаў 11-м, Іван Тулацін - 13-ы, Аляксандр Кошын - 15-ы, Мікіта Лабастаў - 24-ы, Раман Ялётнаў - 25-ы, Ілья Аўсеенка - 29-ы, Павел Бялько - 32-і. Усяго на старт гонкі выйшлі 33 спартсмены.

Пяты этап Кубка Садружнасці ў Раўбічах прадоўжыцца заўтра спрынтам у жанчын, які стартуе ў 11.00. У суботу запланаваны дзве гонкі праследавання, а завершацца спаборніцтвы мужчынскім і жаночым мас-стартамі 29 студзеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі