ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 27 студзеня 2023
Мінск -2°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 лістапада 2022, 14:49

Анфімаў: беларуская спартыўная інфраструктура гатова да правядзення ІІ Гульняў СНД у 2023 годзе

Леанід Анфімаў. Фота з архіва
Леанід Анфімаў. Фота з архіва

22 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская спартыўная інфраструктура поўнасцю гатова да правядзення ІІ Гульняў краін СНД у 2023 годзе. Аб гэтым заявіў журналістам першы намеснік старшыні Выканаўчага камітэта - выканаўчага сакратара СНД Леанід Анфімаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гульні прымае Беларусь у жніўні наступнага года. Кіраўнікі ўрадаў далі даручэнне сваім нацыянальным спартыўным ведамствам аб падрыхтоўцы спартыўных каманд. На нядаўнім пасяджэнні аргкамітэта па правядзенні гульняў СНД у Мінску Міністэрства спорту і турызму Беларусі далажыла аб амаль стапрацэнтнай гатоўнасці да правядзення гульняў. Прынамсі, спартыўная інфраструктура на 100 працэнтаў гатова, асобныя штрыхі засталося дапрацаваць па правядзенні арганізацыйна-тэхнічных мерапрыемстваў", - адзначыў Леанід Анфімаў.

Сёння ў Мінску прайшло пасяджэнне Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў - удзельніц Садружнасці пры статутных і іншых органах СНД. На сустрэчы пастаянныя прадстаўнікі абмеркавалі дзейнасць Міждзяржаўнага савета па прамысловай бяспецы ў 2017-2021 гадах, падвялі вынікі пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў СНД, а таксама намецілі задачы па рэалізацыі прынятых дакументаў і дасягнутых дамоўленасцей.

Пасяджэнне СКУ адбылося 28 кастрычніка ў Астане. На сустрэчы падпісана больш за 20 дакументаў. Сярод іх пагадненне аб супрацоўніцтве па папярэджанні і рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі ў галіне грамадскай аховы здароўя санітарна-эпідэміялагічнага характару і план сумесных дзеянняў па процідзеянні ўстойлівасці да процімікробных прэпаратаў, канцэпцыя навукова-тэхнічнага і тэхналагічнага супрацоўніцтва і канцэпцыя лічбавай трансфармацыі галін хімічнага комплексу дзяржаў СНД, а таксама планы мерапрыемстваў па іх рэалізацыі. Кіраўнікі ўрадаў прынялі рашэнні аб міждзяржаўнай радыёнавігацыйнай праграме на 2023-2026 гады, аб міждзяржаўнай мэтавай праграме "Рэкультывацыя тэрыторый дзяржаў, якія зведалі ўздзеянне ўраназдабыўных вытворчасцей", зацвердзілі план мерапрыемстваў па правядзенні ў СНД у 2023-м Года рускай мовы як мовы міжнацыянальных стасункаў і план прыярытэтных мерапрыемстваў у сферы гуманітарнага супрацоўніцтва на 2023-2024 гады.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі