Сцяг Панядзелак, 26 лютага 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 снежня 2022, 12:32

Аматары біятлона пазмагаюцца на адкрытым першынстве Чавускага раёна 16 снежня

15 снежня, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Адкрытае першынство Чавускага раёна па лыжных гонках памяці В.Ф. Новікава і У.І. Лахмыткіна збярэ на лыжаролернай трасе ў раённым цэнтры аматараў біятлона з усяго рэгіёна. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказала загадчыца сектара спорту і турызму Чавускага райвыканкама Алена Уласік.

Чавуская зямля лічыцца біятлонным сэрцам Магілёўскай вобласці, адзначыла Алена Уласік. "Гісторыя біятлона ідзе каранямі ў 60-я гады мінулага стагоддзя. Для развіцця і папулярызацыі гэтага віду спорту шмат працаваў трэнер спартыўнай школы майстар спорту СССР па лыжных гонках Валянцін Новікаў, бацька сярэбранага прызёра зімовай Алімпіяды ў Ванкуверы Сяргея Новікава, які цяпер узначальвае ўпраўленне спорту і турызму Магілёўскага аблвыканкама. Гэты чалавек змог натхніць і ўлюбіць у біятлон вялікую колькасць дзяцей, многія з якіх сталі прафесійнымі спартсменамі", - расказала яна.

Маючыя адбыцца спаборніцтвы будуць прысвечаны і былому дырэктару Чавускай СДЮШАР Уладзіміру Лахмыткіну, які кіраваў спартыўнай установай з 1990 па 1995 год і з 2003 па 2017 год. "Мы хочам нагадаць людзям аб тых, хто стаяў ля вытокаў развіцця біятлона, падаваў будучым чэмпіёнам прыклад, хто трэніраваў іх, - адзначыла Алена Уласік. - У Год гістарычнай памяці гэта адкрытае першынство выконвае яшчэ адну важную місію: сваімі поспехамі і дасягненнямі нашы спартсмены аддадуць даніну памяці тым людзям, без якіх не было б сучаснага беларускага біятлона".

Праграма спаборніцтваў падзелена на дзве часткі: у 10.00 на старт выйдуць юнакі і дзяўчаты, у 16.00 - дарослыя.

"Мы запрасілі спартсменаў з усяго рэгіёна. Пазвалі юнакоў і дзяўчат і дарослых, тых, хто ўжо дабіўся высокіх рэзультатаў у сваёй спартыўнай кар'еры. Чакаем у госці і нашых ветэранаў", - дадала загадчыца сектара спорту і турызму.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі