8 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская плыўчыха Аліна Змушко ўстанавіла два рэкорды Беларусі на адкрытым чэмпіянаце Расіі ў Казані і заваявала ліцэнзію на Алімпіяду ў Токіа, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай федэрацыі плавання.
У паўфінальным заплыве адкрытага чэмпіянату Расіі па плаванні, які праходзіць у Казані, на дыстанцыі 200 м брасам спартсменка фінішавала другой, паказаўшы час 2 мін. 24,33 сек. Такім чынам, яна абнавіла свой жа нацыянальны рэкорд (2 мін. 25,93 сек.), а таксама з запасам выканала нарматыў для ўдзелу ў Алімпіядзе, які роўны 2 мін. 25,52 сек.
На стаметроўцы брасам Аліна Змушко ў папярэднім заплыве ўстанавіла рэкорд Беларусі і паказала лепшы час на дыстанцыі - 1 мін. 07,37 сек. У фінальнай частцы спаборніцтваў плыўчыха паказала шосты час - 1 мін. 07,47 сек.
Адкрыты чэмпіянат Расіі па плаванні праходзіць з 3 па 9 красавіка ў 50-метровым басейне Палаца водных відаў спорту ў Казані.-0-




