Сцяг Пятніца, 21 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
18 мая 2024, 10:31

Алімпійскія чэмпіёны Кушнір і Цупер перадалі свае медалі ў музейную калекцыю НАК Беларусі

Фота НАК
Фота НАК
18 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь далучыўся да традыцыйнай міжнароднай культурна-адукацыйнай акцыі "Ноч музеяў", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК.

У час акцыі "Ноч у алімпійскім музеі" чэмпіёны Гульняў-2014 у Сочы Ала Цупер і Антон Кушнір перадалі свае залатыя медалі ў музейную экспазіцыю. Акрамя таго, Кушнір разам з узнагародай пакінуў яшчэ адзін унікальны экспанат - хрустальны глобус пераможца Кубка свету сезона-2009/10.
"Упершыню прымаю ўдзел у акцыі. Мне вельмі спадабалася размаўляць з наведвальнікамі экспазіцыі, у нас добрыя і адданыя балельшчыкі. Вырашыла скарыстацца магчымасцю і перадаць у алімпійскі музей сваю алімпійскую ўзнагароду Сочы. Зрабіла гэта з задавальненнем, хочацца, каб нашы балельшчыкі прыходзілі і маглі ўспомніць аб дасягненнях нашых атлетаў", - сказала Ала Цупер.
"Безумоўна, трэба праводзіць такія сустрэчы, я атрымаў шмат класных пазітыўных эмоцый. Гэта выдатная магчымасць паразмаўляць, падзяліцца сваімі ўспамінамі, расказаць аб тым, як трэба перамагаць. Няхай нашы ўзнагароды нагадваюць усім наведвальнікам музея аб слаўных момантах гісторыі айчыннага спорту", - адзначыў Антон Кушнір.

Удзел у акцыі "Ноч у алімпійскім музеі" прынялі прызёры Алімпійскіх гульняў у веславанні на байдарках Марына Літвінчук і Вольга Худзенка, а таксама біятланісты нацыянальнай каманды Дзмітрый Лазоўскі і Ганна Сола, якія паразмаўлялі з балельшчыкамі ў нефармальнай абстаноўцы.-0-

Фота НАК
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі