ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Субота, 30 мая 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +13°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
31 сакавіка 2020, 12:34

Алімпіяда ў Токіа пачнецца 23 ліпеня 2021 года, Паралімпіяда - 24 жніўня

Фота Сіньхуа - БЕЛТА
Фота Сіньхуа - БЕЛТА

31 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адкрыццё Алімпійскіх гульняў у Токіа запланавана на 23 ліпеня 2021 года, а Паралімпіяда стартуе 24 жніўня 2021-га, паведамляе ТАСС са спасылкай на японскі тэлеканал NHK.

Паводле звестак тэлеканала, адпаведнае рашэнне было дасягнута паміж Міжнародным алімпійскім камітэтам (МАК), аргкамітэтам "Токіа-2020", уладамі японскай сталіцы і ўрадам Японіі.

Дамоўленасць аб пераносе Гульняў на наступны год з-за каранавіруса была дасягнута ў час тэлефоннай размовы кіраўніка МАК Томаса Баха з прэм'ер-міністрам Японіі Сіндза Абэ і кіраўніком аргкамітэта "Токіа-2020" Есіра Моры 24 сакавіка. Бакі прыйшлі да разумення, што за час, які застаўся да старту Алімпіяды, сусветны спорт не паспее адысці ад узрушэнняў, звязаных з распаўсюджваннем каранавіруса. Спаборніцтвы павінны былі прайсці з 24 ліпеня па 9 жніўня бягучага года.

МАК доўга не згаджаўся на перанос Алімпіяды-2020 у многім з-за нежадання несці велізарныя фінансавыя страты. Самы вялікі ўрон нанесены Японіі - краіне, якая па самых сціплых падліках патраціла на падрыхтоўку ўжо звыш $12 млрд. Згодна з ацэнкамі экспертаў, перанос Гульняў можа абысціся рэкламадаўцам больш за $1 млрд. Страты, што панеслі нацыянальныя алімпійскія камітэты і самі краіны-ўдзельніцы, яшчэ толькі трэба будзе падлічыць.

Успышка выкліканага новым каранавірусам захворвання была зафіксавана ў канцы 2019 года ў Цэнтральным Кітаі, пазней распаўсюдзілася на 160 краін і была прызнана Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя пандэміяй. Згодна з апошнімі данымі, у свеце заразіліся больш за 700 тыс. чалавек, зафіксавана больш за 30 тыс. смяротных выпадкаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі