ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 30 верасня 2023
Мінск Малавоблачна +12°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
09 чэрвеня 2023, 19:55

Акрэдытацыя замежных СМІ на ІІ Гульні краін СНД пачнецца 12 чэрвеня

Фота з архіва
Фота з архіва

9 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Акрэдытацыя замежных СМІ для асвятлення ІІ Гульняў краін СНД стартуе 12 чэрвеня. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў МЗС Беларусі.

Замежным журналістам, якія плануюць асвятляць маштабную спартыўную падзею, неабходна прайсці часовую акрэдытацыю пры ведамстве да 14 ліпеня. У заяўцы ў графе "Дадатковая інфармацыя" неабходна пазначыць - "Асвятленне ІІ Гульняў краін СНД".

Дакументы павінны быць складзены згодна з выстаўленымі патрабаваннямі. Заяўкі, якія не адпавядаюць патрабаванням, да разгляду не прымаюцца.

Журналісты, якія маюць сапраўдную пастаянную акрэдытацыю пры МЗС Беларусі, таксама павінны да 14 ліпеня накіраваць заяўку ў прэс-службу МЗС. Ім неабходна пазначыць пашпартныя даныя, назву СМІ, пасаду і нумар акрэдытацыйнага пасведчання МЗС.

У ведамстве адзначылі, што праход акрэдытаваных прадстаўнікоў СМІ і інтэрнэт-рэсурсаў на падзеі Гульняў будзе ажыццяўляцца пасля прад'яўлення спецыяльнага пропуска, які выдае Арганізацыйны камітэт Гульняў. Гэты бэйдж выдаецца на аснове спіса акрэдытаваных беларускіх і замежных журналістаў. Для яго атрымання неабходна будзе прад'явіць дакумент, які засведчвае асобу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі