
Фота з архіва
6 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасольства Беларусі ў Турцыі знаходзіцца ў пастаянным кантакце з турэцкімі кампетэнтнымі органамі, наяўнасць беларусаў сярод загінулых і пацярпелых у выніку землетрасення ўдакладняецца. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.
Да гэтага часу звароты ад грамадзян у сувязі са здарэннем у пасольства не паступалі.
У знешнепалітычным ведамстве нагадалі, што тэлефоны для экстраннай сувязі з дыпмісіямі Беларусі за мяжой можна знайсці на сайтах загранустаноў Беларусі на стартавай старонцы.
У пасольства ў Турцыі можна дазваніцца па наступных нумарах: +90 (312) 441 6450, +90 (533) 708 8475.-0-