ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 7 красавіка 2020
Мінск Малавоблачна +6°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 лютага 2020, 19:59

Заўтра будуць патрэбны прафесіі, якіх сёння яшчэ няма: ПВТ і прафсаюзы абмеркавалі будучыню рынку працы

Выступае Усевалад Янчэўскі. Фота ПВТ
Выступае Усевалад Янчэўскі. Фота ПВТ

14 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Развіццё рынку працы ў Беларусі з улікам імклівага росту ІТ-сферы, уплыў тэхналогій на ўжо існуючыя працоўныя месцы, а таксама іншыя вострыя пытанні працоўных адносін у эпоху татальнай лічбавізацыі абмеркавалі спецыялісты Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, кіраўніцтва Парка высокіх тэхналогій, прадстаўнікі кампаній - рэзідэнтаў ПВТ і міжнародныя эксперты ў час круглага стала "Рынак працы <і/або> лічбавая эканоміка. Патрэбнае падкрэсліць", паведамілі БЕЛТА ў ПВТ.

Як адзначыў дырэктар Парка высокіх тэхналогій Усевалад Янчэўскі, па ўсіх прагнозах у бліжэйшыя дзесяць гадоў на рынку працы і ў краіне, і ва ўсім свеце адбудуцца грандыёзныя, фундаментальныя змяненні. Гэта спараджае вельмі шмат пытанняў - і аб занятасці людзей, і аб працоўным заканадаўстве. "Хто думае пра будучыню, той да яе звычайна бывае гатовы", - абазначыў сваю пазіцыю кіраўнік ПВТ.

Цэнтральнай тэмай круглага стала стала праблематыка змянення заканадаўства ў эпоху трансфармацыі рынку занятасці. Паводле прагнозаў экспертаў, да 2025 года аўтаматызаванымі стануць больш за 50 працэнтаў рабочых працэсаў. У такіх умовах нацыянальныя нормы права павінны паспяваць за эвалюцыяй адносін паміж работнікамі і наймальнікамі.

"Апошнім часам часта гаворыцца пра пераход на чатырохдзённы працоўны тыдзень, - адзначыў старшыня ФПБ Міхаіл Орда. - Гэта, вядома, успрымаецца як пазітыўнае змяненне, але трэба думаць, што за гэтым стаіць. Ці не будуць работнікі ў гэтыя чатыры дні працаваць па 12-14 гадзін? Якая будзе аплата працы? І як у цэлым у такіх умовах абараніць інтарэсы работніка?"

"Цяпер многія аб гэтым не задумваюцца, але трэба думаць на перспектыву, - лічыць кіраўнік ФПБ. - Як быць з сацыяльнымі гарантыямі тых, хто працуе на фрылансе, а часам наогул без афармлення працоўных адносін? Што з пенсіямі, бальнічнымі, сацыяльнымі выплатамі?" Федэрацыя прафсаюзаў разам з Паркам высокіх тэхналогій плануе вывучыць гэтыя пытанні, каб выступіць з прапановамі і замацаваць новыя нормы на ўзроўні заканадаўства.

Дарэчы, у 2017 годзе ФПБ праводзіла міжнародны форум "Прафсаюзы і будучыня сферы працы". Выпрацаваныя рэкамендацыі сталі зыходнай кропкай па змяненні у тым ліку беларускага працоўнага заканадаўства. У выніку 28 студзеня бягучага года ўступіў у сілу абноўлены Працоўны кодэкс, дзе сярод іншага ўпершыню былі замацаваны нормы аб дыстанцыйнай рабоце, якая сёння часта запатрабавана сярод супрацоўнікаў IТ-галіны.

Удзельнікі круглага стала падыскутавалі таксама аб будучыні рынку працы. "Лічбавізацыя і развіццё высокіх тэхналогій адкрываюць новыя магчымасці выбару прафесіі. Праекціроўшчык кіберарганізмаў, аператар "разумнай" перапрацоўкі смецця, распрацоўшчык сістэм мікрагенерацыі энергіі, пілот дрона - праз некалькі гадоў запатрабаванымі стануць спецыяльнасці, якіх сёння нават не існуе", - адзначылі ў ПВТ.

У прыватнасці, эксперт па міжнародным праве і правах прафсаюзаў, кіраўнік асацыяцыі дружбы "Швейцарыя - Беларусь" Маргарэт Кінер Нелен падкрэсліла, што ва ўмовах глабальнай лічбавізацыі людзі не павінны цярпець ад пастаяннай занятасці і працоўнай канкурэнцыі з робатамі і аўтаматызаванымі сістэмамі. Швейцарскі ўрад удзяляе гэтаму пытанню асаблівую ўвагу.

Па выніках круглага стала ўдзельнікі вызначылі шэраг сумесных дзеянняў па супрацоўніцтве Парка высокіх тэхналогій і Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі