ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 25 лютага 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +2°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 студзеня 2020, 16:37

Зась прапанаваў АТЦ СНД практычнае ўзаемадзеянне ў барацьбе з тэрарызмам

Фота з архіва
Фота з архіва

29 студзеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Прапановы аб практычным узаемадзеянні ў сферы барацьбы з тэрарызмам выказаў генеральны сакратар АДКБ Станіслаў Зась сёння ў Маскве на сустрэчы з кіраўніком Антытэрарыстычнага цэнтра (АТЦ) СНД Андрэем Новікавым, паведаміў БЕЛТА прэс-сакратар АДКБ Уладзімір Зайнетдзінаў.

"Падпісаны мемарандум аб супрацоўніцтве паміж Сакратарыятам АДКБ і АТЦ СНД, у рамках якога мы можам ажыццяўляць наша ўзаемадзеянне, - адзначыў Станіслаў Зась. - У прыватнасці, мы зацікаўлены ў магчымасці прыцягнення прадстаўнікоў АТЦ СНД у вучэннях фарміраванняў сіл спецпрызначэння, якія ўваходзяць у КСАР АДКБ".

Андрэй Новікаў у сваю чаргу канстатаваў, што АТЦ СНД вядзе вялікую каардынацыйную дзейнасць па арганізацыі работы па вышуку злачынцаў і тэрарыстаў на прасторы СНД: у базе даных АТЦ іх больш за 7 тыс. Ён выказаў зацікаўленасць у прыцягненні ваеннага патэнцыялу АДКБ для выкарыстання ў антытэрарыстычных мерапрыемствах, што праводзяцца па лініі АТЦ СНД. "Лічу, што ёсць неабходнасць адпрацоўкі ўзаемадзеяння паміж ваеннымі дзяржаў - членаў АДКБ і сіламі спецпрызначэння праваахоўных органаў і спецслужбаў краін - удзельніц Садружнасці ў ходзе штогадовых вучэнняў "Антытэрор", - лічыць Андрэй Новікаў.

"Таксама на сустрэчы абмяркоўвалася пытанне аб фарміраванні адзінага спіса арганізацый, прызнаных тэрарыстычнымі ў дзяржавах - членах АДКБ", - дадаў прэс-сакратар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі