ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 28 верасня 2023
Мінск Ясна +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
08 чэрвеня 2023, 14:49

Закупка няспраўнай тэхнікі, крадзяжы і завышэнне надбавак. Дземідовіч пра карумпаванасць у медсферы

Фота з архіва
Фота з архіва

8 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА намеснік начальніка ўпраўлення Генеральнай пракуратуры Вячаслаў Дземідовіч расказаў пра выпадкі карумпаванасці ў сістэме аховы здароўя.

Каменціруючы заяву генпракурора аб тым, што ў шэрагу выпадкаў галоўныя ўрачы ўстаноў аховы здароўя выкарыстоўвалі выдзеленыя кавідныя сродкі для вырашэння сваіх пытанняў (асобныя галоўныя ўрачы ўстаноў аховы здароўя Мінска і іх намеснікі, кіраўнікі структурных падраздзяленняў устанавілі сабе за кошт гэтых грашовых сродкаў штомесячныя выплаты 700 працэнтаў, а медсёстрам, якія працавалі ў кавідных аддзяленнях, - 27-29 працэнтаў), Вячаслаў Дземідовіч адзначыў: "Вядома, міма гэтага прайсці было нельга. Але трэба сказаць, што гэта розніца, 700 працэнтаў і 25-30 працэнтаў, гэта адзінкавы яркі факт, які быў выкрыты".

"Але калі браць у сукупнасці, то таксама вядомы крымінальныя справы. Як кажуць, "справа траўматолагаў", якая грымела на ўсю краіну. Ужо нібыта рашэнні былі прыняты, павінна было як халодным душам ахапіць і ўсё стаць на свае месцы. Але разам з тым пасля ўжо гэтага ўзбуджана крымінальная справа, калі ўрачы, прыкладна 60 чалавек, атрымлівалі ўзнагароджванне ад камерцыйнай структуры нібыта за чытанне лекцый, а па факце за тое, што раілі людзям купіць пэўнае лякарства, бяспека і клінічны эфект ад якога не былі пацверджаны, даказаны ў краіне. І ім выплачвалася сума за аказанне садзейнічання. Шчыра кажучы, ад справы траўматолагаў не моцна адрознівалася", - сказаў намеснік начальніка ўпраўлення Генпракуратуры.

"Ёсць выпадкі, калі афармляецца работнік на палавіну стаўкі, паўтары, а дадатковая работа фактычна не робіцца. Ёсць выпадкі, калі асобныя работнікі, дапусцім, аптэкі, ажыццяўлялі крадзеж лякарстваў на значную суму. Узбуджана крымінальная справа адносна былога кіраўніка камерцыйнай структуры, якая спецыяльна створана для таго, каб закупляць медыцынскія вырабы і медтэхніку для патрэбнасцей сістэмы аховы здароўя. Ведаючы аб тым, што пэўныя вырабы не былі прыдатныя і не паказвалі дакладны вынік, але разам з тым закупляліся, прадаваліся. З такіх выпадкаў складваецца, вядома, уражанне аб тым, што належнага парадку, дысцыпліны часта няма. Гэтым прыкладам будзе дадзена крымінальна-прававая ацэнка", - падкрэсліў прадстаўнік Генпракуратуры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі