ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 25 кастрычніка 2021
Мінск Ясна +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 верасня 2021, 17:53

Захарава назвала зрэжысіраванай кампанію ў заходніх СМІ адносна вучэння "Захад-2021"

21 верасня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава назвала зрэжысіраванай кампанію ў заходніх СМІ адносна беларуска-расійскага вучэння "Захад-2021". Аб гэтым яна заявіла сёння на брыфінгу, каменціруючы публікацыі аб нібыта дапушчаных у час вучэння парушэннях Венскага дакумента 2011 года аб мерах умацавання даверу і бяспекі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Яшчэ адна тэма, якая проста ўзбударажыла нашых заходніх партнёраў, - сказала Марыя Захарава. - Мы звярнулі ўвагу на тое, што ў заходніх СМІ, безумоўна, зрэжысіравана пад нейкім агульным кантролем, кіраўніцтвам, а таксама, дарэчы, не толькі ў СМІ, але і ў публічных заявах афіцыйных прадстаўнікоў краін - членаў НАТА на розных мерапрыемствах, актыўна абмяркоўваюць тэму нібыта неадпаведнасці стратэгічных расійска-беларускіх вучэнняў "Захад-2021" крытэрыям Венскага дакумента 2011 года аб мерах умацавання даверу і бяспекі. У чым толькі нас не абвінавачваюць: і ва ўтойванні даных, і ў прадастаўленні недакладнай інфармацыі аб іх маштабах, перавышэнні колькаснага парога інфармавання, замацаванага ў Венскім дакуменце. Там шмат усяго, усё як мы любім. Гэта як назваць? Адкрытыя хітрыкі? Або свядомая дэзынфармацыя? Я ўсё ж такі лічу, другое".

Марыя Захарава падкрэсліла: расійскі бок неаднаразова пацвярджаў, што ён поўнасцю выконвае свае абавязацельствы па Венскім дакуменце і забяспечвае неабходную транспарэнтнасць ваеннай дзейнасці як на сваёй тэрыторыі, так і ў мерапрыемствах з саюзнікамі. У прыватнасці, па вучэннях "Захад-2021" загадзя былі праведзены неабходныя брыфінгі. "Гэта было зроблена па лініі міністэрстваў абароны Расіі і Беларусі ў Маскве і ў Мінску адпаведна, на Форуме па супрацоўніцтве ў галіне бяспекі ў Вене, падрабязна асвятлялі параметры і ход правядзення манеўраў у СМІ, а таксама запрасілі акрэдытаваных у Маскве замежных дыпламатаў у якасці наглядальнікаў, - нагадала афіцыйны прадстаўнк МЗС РФ. - Што яшчэ трэба было зрабіць, каб заходнія партнёры супакоіліся?"

Марыя Захарава падкрэсліла: максімальная колькасць прыцягнутага на беларуска-расійскія вучэнні асабовага складу воінскіх часцей пад адзіным аператыўным камандаваннем, падпадаючага пад дзеянне Венскага дакумента, на тэрыторыі Расіі не перасягала 6,4 тыс. чалавек. Гэта значна ніжэй за прадугледжаны парог паведамляльнай ваеннай дзейнасці. "Тым, хто спрабуе паставіць гэту лічбу па сумненне, хацелася б парэкамендаваць яшчэ раз уважліва прачытаць Венскі дакумент 2011 года на прадмет таго, якія сілы ім ахопліваюцца, а якія не ахопліваюцца", - адзначыла прадстаўнік МЗС РФ.

"На жаль, не заўсёды бачым такую ж адкрытасць з боку НАТА. НАТА даўно ўзяло курс на практыку драблення сваіх вучэнняў на асобныя этапы, каб пазбегнуць парога паведамлення, хоць гэтыя трэніроўкі маюць адзіны аператыўны кантэкст, праводзяцца з прыцягненнем адных і тых жа сродкаў пад эгідай нацыянальных дзяржаў НАТА або Узброеных Сіл ЗША ў Еўропе", - заявіла Марыя Захарава.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі