ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 3 кастрычніка 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +19°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 мая 2023, 10:14

Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ў 116 раёнах Беларусі

Фота з архіва
Фота з архіва

22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ў 116 раёнах Беларусі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства лясной гаспадаркі.

Забароны на наведванне лясоў уведзены ў кожнай вобласці краіны, акрамя Гродзенскай - ва ўсіх раёнах рэгіёна ўведзены абмежаванні. У Віцебскім рэгіёне забаронена або абмежавана наведванне лясоў у 20 раёнах, у Магілёўскім - 21, Гомельскім - 21, Мінскім - 21, Брэсцкім - 16. Адзіныя свабодныя ад забарон і абмежаванняў раёны - Браслаўскі і Мядзельскі.

На сайце Міністэрства лясной гаспадаркі размешчана інтэрактыўная карта забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў. З яе дапамогай можна аператыўна прасачыць, у якіх рэгіёнах часова забаронена наведваць лясы. Карта абнаўляецца ў рэжыме рэальнага часу, таму даныя могуць мяняцца на працягу дня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі