ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 17 жніўня 2022
Мінск +25°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 ліпеня 2022, 10:13

За пячаццю памяці. Аперацыя "Котбус": нават гаўляйтар выступаў супраць

Фота з архіва
Фота з архіва

4 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускае тэлеграфнае агенцтва ў сумесных праектах з Генеральнай пракуратурай "Апошнія сведкі" і Міністэрствам юстыцыі "Архівы. Нічога, акрамя праўды" адкрывае малавядомыя архіўныя дакументы аб генацыдзе беларускага народа ў час Вялікай Айчыннай вайны. Усе серыі праектаў размешчаны на адзінай электроннай платформе "За пячаццю памяці".

У новым выпуску мы раскажам аб спецыяльнай аперацыі "Котбус", якую акупацыйныя ўлады правялі напярэдадні бітвы на Курскай дузе. Мэта гітлераўцаў была даволі дакладнай - знішчыць партызанскія зоны на паўночным усходзе Беларусі. Усёдазволенасць і жывёльны садызм прывялі да таго, што карнікі разрабавалі і спалілі дзясяткі вёсак, а старых, жанчын і дзяцей забівалі так жорстка, што нават гаўляйтар Кубэ "запратэставаў". Зрэшты, варварская разня спынілася не па яго волі, а дзякуючы бясстрашным дзеянням беларускіх партызан.

У праектах прадстаўлены дакументальна пацверджаныя факты пра вайну, пра якія раней лічылі за лепшае не гаварыць. Тэкставы кантэнт эпізодаў праектаў "Апошнія сведкі" і "Архівы. Нічога, акрамя праўды" дапаўняецца ўнікальнымі архіўнымі відэа- і фотаматэрыяламі.-0-

https://specreport.belta.by/kotbus

https://specreport.belta.by/memory

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі