Сцяг Субота, 25 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
08 красавіка 2024, 09:11

"За апошнія гады мы значна рушылі наперад". Мезенцаў пра беларуска-расійскую інтэграцыю

Фота з архіва
Фота з архіва
8 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За апошнія гады мы значна рушылі наперад ў беларуска-расійскай інтэграцыі. Аб гэтым заявіў у эфіры тэлеканала АНТ дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў, паведамляе БЕЛТА.

"Два прэзідэнты вызначылі наступны этап інтэграцыйнай работы для ўрадаў, для саюзнага ўрада, для ўрадаў Беларусі і Расіі - тры гады, да 2026-га ўключна. І тыя 11 напрамкаў, якія цяпер прапісаны ў важнейшым дакуменце, прынятым Вышэйшым дзяржсаветам, уключаюць у сябе тое, што раней да кампетэнцыі ўрадаў ніколі не адносілі. Культура, турызм, адукацыя, спорт, гуманітарнае супрацоўніцтва - гэта таксама вельмі важна. І, можа, гэта тое, што характарызуе інтэграцыйную работу менавіта Беларусі і Расіі", - адзначыў Дзмітрый Мезенцаў.

"У глабальным мы за апошнія гады, асабліва з лістапада 2021 года, значна рушылі наперад. І гэта не адказ на санкцыі толькі, у нас свае планы", - дапоўніў дзяржсакратар.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі