
24 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага снегападу аб'яўлены ў Беларусі 25 лістапада, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Будзе воблачна. На большай частцы тэрыторыі чакаюцца ападкі ў выглядзе снегу і мокрага снегу, па паўднёвым усходзе - з дажджом. Ноччу і раніцай па паўночным усходзе краіны пройдзе моцны снег, у сувязі з чым Белгідрамет аб'явіў аранжавы ўзровень небяспекі. Месцамі прагназуецца туман, на дарогах галалёдзіца. У асобных раёнах, а ноччу і раніцай па паўднёвым усходзе на большай частцы тэрыторыі будзе галалёд. Вецер усходні 3-8 м/с.
Тэмпература паветра ноччу будзе вагацца ад нуля да мінус 6 градусаў. Днём чакаецца мінус 4 - плюс 1 градус.-0-