ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 30 сакавіка 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +1°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
31 студзеня 2023, 09:27

"З 30 затрыманых 11 з'яўляюцца непаўналетнімі". СК аб жорсткасці "спорцікаў"

Вадзім Кісель
Вадзім Кісель

31 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У мінулым годзе ў Беларусі былі затрыманы 30 калектараў наркамаркетаў. Аб гэтым у праекце БЕЛТА "Краіна гаворыць" расказаў начальнік галоўнага ўпраўлення працэсуальнага кантролю Следчага камітэта палкоўнік юстыцыі Вадзім Кісель.

Удзельнікі праекта абмеркавалі праблему з'яўлення "спорцікаў" - калектараў у структуры наркамаркетаў. "У цэлым па рэспубліцы ў адносінах да "спорцікаў" узбуджана больш за 20 крымінальных спраў. Цяпер каля 30 чалавек праходзяць як падазроныя, якія выконваюць функцыі калектараў па ўказанні тых ці іншых куратараў наркамаркетаў", - расказаў Вадзім Кісель.

Паводле слоў супрацоўніка Следчага камітэта, у абавязкі "спорцікаў" уваходзіць пакаранне кур'ераў, якія прысвойвалі сабе або наркотыкі, або грошы. "У мэтах іх пакарання з'явіліся так званыя спорцікі. Мы прааналізавалі інфармацыю. З 30 асоб, якія былі затрыманы, 11 з'яўляюцца непаўналетнімі. Іх узрост ад 15 да 17 гадоў. Наркамаркеты зацікаўліваюць гэтых людзей па-рознаму. Зразумела, размова ідзе аб карыслівым матыве. Ім прапануюць розныя сумы: ад Br100 да $1000. І на кошт выканання гэтай работы ўплывае жорсткасць. Чым больш жорсткія меры пакарання, тым большая аплата", - падкрэсліў супрацоўнік СК.

Сітуацыя са "спорцікамі" пачала развівацца ў лютым - сакавіку 2022 года. "Яны здымаюць свае дзеянні на відэа, якія выкладваюць у закрытых чатах, дзе абмяркоўваецца збыт наркотыкаў. Гэта інфармацыя выкладвалася для запалохвання іншых закладчыкаў, каб яны не паўтаралі памылак тых, хто правініліся", - рэзюмаваў Вадзім Кісель.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі