ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Панядзелак, 30 сакавіка 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць -3°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 лютага 2020, 18:31

Выязныя прыёмы даюць магчымасць кантраляваць, як выконваюцца рашэнні Прэзідэнта на месцах - Сергяенка

Ігар Сергяенка
Ігар Сергяенка

26 лютага, Круглае /Кар. БЕЛТА/. Выязныя прыёмы даюць магчымасць кантраляваць, як выконваюцца рашэнні Прэзідэнта і ўрада на месцах. Такое меркаванне выказаў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергяенка ў час выязнога прыёму грамадзян у Круглым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Выязныя прыёмы даюць магчымасць кантраляваць, як выконваюцца рашэнні Прэзідэнта і ўрада на месцах. І такія прыёмы павінны праводзіць усе службовыя асобы - і рэспубліканскага, і мясцовага ўзроўню. Акрамя кантролю гэта дазваляе вырашаць бягучыя пытанні насельніцтва і тыя, што набылі хранічны характар. Важна ведаць, што хвалюе людзей у канкрэтных населеных пунктах, і разумець, чым можна ім дапамагчы", - сказаў Ігар Сергяенка.

Пытанні ЖКГ і добраўпарадкавання гучалі на прыёме часцей за ўсё. Жыхарка вёскі Гай Круглянскага раёна паскардзілася на стан дарогі, што вядзе да пасёлка. Яе пабудавалі ў 1986 годзе, з таго часу сур'ёзна не рамантавалі. У вёсцы пражываюць 48 чалавек, шмат пенсіянераў, ёсць і шматдзетныя сем'і. Паводле слоў заяўніцы, па дарозе немагчыма ездзіць. "А калі хуткая дапамога прыедзе? І дзяцей жа ў школу возяць. А там замест асфальта яма на яме", - паскардзілася жанчына. Ёсць два шляхі вырашэння праблемы: зрабіць участак дарогі гравійным (з гэтым не згодны жыхары пасёлка) альбо яго адрамантаваць. Жанчыне паабяцалі, што з мая пачнецца рамонт - асфальтабетоннае пакрыццё будуць класці лакальнымі "картамі". Завяршыць работы плануецца да канца кастрычніка. Ігар Сергяенка запэўніў, што гэта пытанне ён возьме на кантроль.

З калектыўным зваротам на прыём прыйшлі жыльцы аднаго з 43 дамоў у Круглым, у якіх адключылі газавыя воданагравальнікі, зманціраваныя без дазволу. Гарачага водазабеспячэння ў дамах няма, людзі вымушаны былі ўстанавіць электрычныя воданагравальнікі. Жыхары незадаволены, што з-за павялічанага спажывання электраэнергіі ім даводзіцца больш плаціць за жыллёва-камунальныя паслугі. Яны звярнуліся да Ігара Сергяенкі з пытаннем аб устанаўленні льготнага тарыфу.

Як адзначыў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта, такая праблема ёсць не толькі ў Круглым. Міністэрства энергетыкі разглядае магчымасць прымянення да жылых памяшканняў без гарачага водазабеспячэння, але з цэнтральным ацяпленнем, субсідзіраванага тарыфу на электраэнергію. Даць нейкія дадатковыя льготы жыхарам Круглага не ўяўляецца магчымым. Аднак на абласным узроўні можна паспрабаваць вырашыць праблему: альбо рамантаваць і рабіць коміны, каб прадаўжаць карыстацца газавымі награвальнікамі, альбо цалкам пераводзіць дом на электрычныя прыборы. Але такія рашэнні трэба прымаць лакальна - асобна для кожнага дома. Ігар Сергяенка даручыў адказным службам знайсці рашэнне.

На прыём звярнуўся і адзін з мясцовых індывідуальных прадпрымальнікаў. У яго паспяховае дрэваапрацоўчае прадпрыемства. "Ёсць жаданне і магчымасць далей развівацца, павялічваць магутнасці, аднак няма рэсурсаў. З-за няхваткі драўніны прасядае прыбытак. А значыць, мы не можам далей расці, паднімаць зарплаты нашым супрацоўнікам і ствараць новыя рабочыя месцы", - расказаў мужчына. Драўніну прыватнае прадпрыемства павінна закупляць на біржы. Прадпрымальніка цікавіла, ці ёсць магчымасць выдзеліць нейкія дадатковыя квоты па нарыхтоўцы драўніны (выбарачных і суцэльных санітарных высечак) юрыдычным асобам, якія займаюцца дрэваапрацоўкай.

Ігар Сергяенка звярнуў увагу, што драўніна ў Беларусі рэалізуецца на агульных падставах. Прадаставіць дадатковыя квоты немагчыма, таму што нельга загадзя вызначыць аб'ём санітарных высечак, якія ў апошнія гады ў прынцыпе скарачаюцца. Міністэрства лясной гаспадаркі ўжо ўнесла для разгляду змяненні ў правілы нарыхтовак. Калі іх адобраць, гэта дасць магчымасць індывідуальным прадпрымальнікам выкарыстоўваць драўніну з ліміту аблвыканкамаў.

Праблемы атрымання жылля, пытанні ўзаемаадносін паміж сваякамі, складаныя жыццёвыя сітуацыі - усяго на прыём да кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта звярнуліся амаль два дзясяткі жыхароў Магілёўскай вобласці. Многія з пытанняў узяты на кантроль, некаторыя спрэчкі могуць вырашыць самі людзі - трэба толькі знайсці кампраміс.

Ігар Сергяенка ўдакладніў, што ўсяго за 2019 год у Адміністрацыю Прэзідэнта паступіла каля 2,5 тыс. зваротаў ад жыхароў Магілёўскай вобласці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі