Сцяг Нядзеля, 19 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 красавіка 2024, 14:27

VII Усебеларускі народны сход пачаў сваю работу
 

24 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. VII Усебеларускі народны сход пачаў сваю работу ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пасяджэнне праходзіць у Палацы Рэспублікі пад дэвізам "Час выбраў нас!".

Плануецца, што перад дэлегатамі і гасцямі форуму выступіць кіраўнік беларускай дзяржавы. На пасяджэнні 24 і 25 красавіка будуць разглядацца як арганізацыйныя пытанні, звязаныя з работай самога УНС (неабходна выбраць падліковую камісію, старшыню УНС, намесніка старшыні, Прэзідыум УНС - пастаянна дзеючы рабочы орган, прыняць часовы рэгламент работы), так і важныя для краіны дакументы.

Гэта абноўленыя Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі і Ваенная дактрына - асноўныя дакументы, якія рэгламентуюць падыходы дзяржавы да забеспячэння ўласнай бяспекі ў розных сферах з улікам геапалітычных змяненняў у свеце, асноўныя погляды дзяржавы на мір і вайну, прымяненне ваеннай сілы ў рамках рэагавання на існуючыя выклікі і пагрозы.

VII Усебеларускі народны сход упершыню праводзіцца ў новай якасці, зафіксаванай у абноўленай Канстытуцыі. Цяпер УНС - вышэйшы прадстаўнічы орган народаўладдзя Рэспублікі Беларусь, які вызначае стратэгічныя напрамкі развіцця грамадства і дзяржавы, забяспечвае непахіснасць канстытуцыйнага ладу, пераемнасць пакаленняў і грамадзянскую згоду. Інакш кажучы, гэта калектыўны розум, прызначаны выбіраць аптымальны варыянт развіцця краіны, стабілізаваць грамадства на ўсіх этапах яго развіцця і ажыццяўляць сур'ёзны народны канстытуцыйны кантроль над усімі працэсамі ў краіне.

Асаблівасцю новага статусу Усебеларускага народнага сходу з'яўляецца тое, што цяпер гэты орган будзе праводзіць пасяджэнні не раз у пяць гадоў, а не радзей за адзін раз у год. Тэрмін паўнамоцтваў УНС складае пяць гадоў.

Усебеларускі народны сход надзелены правам зацвярджаць асноўныя напрамкі ўнутранай і знешняй палітыкі, Ваенную дактрыну, Канцэпцыю нацыянальнай бяспекі; зацвярджаць праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь; заслухоўваць прэм'ер-міністра аб выкананні праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь. Усебеларускі народны сход надзелены правам заканадаўчай ініцыятывы.

Рашэнні УНС з'яўляюцца абавязковымі для выканання і могуць адмяняць прававыя акты, іншыя рашэнні дзяржаўных органаў і службовых асоб, якія супярэчаць інтарэсам нацыянальнай бяспекі, за выключэннем актаў судовых органаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі