Сцяг Субота, 18 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 красавіка 2024, 17:49

Васілеўская ўпэўнена, што Беларусь і Расія прадоўжаць разам асвойваць космас
 

Алег Навіцкі і Марына Васілеўская
Алег Навіцкі і Марына Васілеўская
12 красавіка, Масква /Кар. БЕЛТА/. Касманаўт Герой Беларусі Марына Васілеўская ўпэўнена, што Беларусь і Расія прадоўжаць супрацоўніцтва ў касмічнай сферы. Аб гэтым яна заявіла журналістам у Крамлі, дзе прымала ўдзел у сустрэчы з лідарамі дзвюх краін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вядома, гэта вельмі значная падзея ў нашай краіне (палёт першага касманаўта ў суверэннай гісторыі Беларусі. - Заўвага БЕЛТА). І я ўпэўнена ў тым, што касмічная галіна будзе прадаўжаць сваё развіццё, і мы, дзве дружалюбныя краіны, Беларусь і Расія, будзем сумесна прымаць у гэтым удзел", - сказала касманаўт.

Яна таксама падзялілася сваімі ўражаннямі: "Я буду ўспамінаць увесь касмічны шлях, паколькі кожны этап падрыхтоўкі і палёту мае сваю каштоўнасць. Я не магу падзяліць, што нешта было лепшае, а нешта горшае. Гэта першы вопыт для нашай суверэннай Беларусі, і я з усёй адказнасцю прыняла гэты важны крок. Для мяне кожны этап быў важны".

Марына Васілеўская расказала, што ў космасе адначасова адчувала эйфарыю і спакой, што было звязана з бязважкасцю. "Таму што ўсе дзеянні вельмі павольныя ў бязважкасці. Яна зачароўвае сваёй незразумеласцю, што адбываецца з тваім целам. І, вядома, калі ты бачыш нашу цудоўную Зямлю, гэта - фантастыка", - сказала яна.

Адказваючы на пытанне, ці плануе яна і ў далейшым удзельнічаць у адборы для палётаў, касманаўт сказала, што пакуль трэба прайсці рэабілітацыю, аднавіць сілы. "Вядома ж, мы хочам працаваць на карысць нашай краіны ў касмічнай сферы. А там паглядзім, як будзе", - адзначыла Марына Васілеўская.

У сваю чаргу расійскі касманаўт і ўраджэнец Беларусі Алег Навіцкі адзначыў, што для яго Беларусь і Расія - гэта адно цэлае. "Я нарадзіўся ў Беларусі, скончыў школу, адтуль паступіў у лётнае вучылішча. І калі з'явілася такая магчымасць паўдзельнічаць у праекце, я быў вельмі рады аказанаму даверу. Што мне, беларусу па нараджэнні, даручылі выканаць палёт разам з Марынай. Няхай гэта кароткі палёт, але для мяне ён быў вельмі значны", - сказаў ён.

Што датычыцца далейшай кар'еры ў касманаўтыцы, ён сказаў: "Гэта мая работа. Наколькі я ведаю, на 2026-2027 гады запланавана чарговая экспедыцыя. Гэта пакуль не дакладна. Я ў любым выпадку застаюся ў абойме. Буду праходзіць медкамісіі. І, калі трэба, рыхтавацца выконваць палёты".-0-

Фота Максіма Гучака, прэс-службы Прэзідэнта Расіі - БЕЛТА
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі