ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 29 мая 2023
Мінск Пераменная воблачнасць +20°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 сакавіка 2023, 16:12

Вальфовіч: трэніроўка дзяржорганаў дала дадатковы імпульс для ўмацавання нацбяспекі

Аляксандр Вальфовіч
Аляксандр Вальфовіч

14 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Маштабная трэніроўка дзяржаўных органаў надала дадатковы імпульс для далейшага ўмацавання нацыянальнай бяспекі. Аб гэтым у час падвядзення вынікаў журналістам заявіў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Аляксандра Вальфовіча, трэніроўка паказала, што сістэма забеспячэння нацыянальнай бяспекі гатова да любых рызык і пагроз. "Разам з тым мерапрыемства выявіла і так званыя слабыя месцы, і гэта нармальна. Паколькі для таго мы і вучымся, каб своечасова ўстараняць існуючыя прабелы, удасканальваць сваю дзейнасць. У выніку гэта дасць магчымасць пазбегнуць памылак у рэагаванні на крытычныя сітуацыі ўжо за межамі вучэбных аўдыторый", - сказаў Аляксандр Вальфовіч.

Дзяржсакратар Савета бяспекі адзначыў, што за час, які прайшоў пасля трэніроўкі, праведзены дэталёвы аналіз дзеянняў дзяржорганаў пры розных уводных, вывучаны прапановы па павышэнні эфектыўнасці іх работы. Адпаведныя змяненні будуць унесены ў нарматыўна-прававую базу ў сферы бяспекі.

"Магу з поўнай упэўненасцю сказаць, што праведзеная трэніроўка надала дадатковы імпульс для далейшага ўмацавання нацыянальнай бяспекі, з'яднала нашы сілы, а некаторым ведамства і мясцовым органам улады дала магчымасць глыбей зразумець сваю ролю і месца ў сістэме яе забеспячэння", - рэзюмаваў Аляксандр Вальфовіч.

На базе Ваеннай акадэміі з 7 па 9 лютага прайшла маштабная трэніроўка з рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання па пытаннях забеспячэння нацыянальнай бяспекі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі