Сцяг Пятніца, 12 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 лютага 2024, 14:32

Вальфовіч: мы не павінны пазбягаць вострых пытанняў моладзі, гэта ўмацоўвае давер 

14 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мы не павінны пазбягаць вострых пытанняў моладзі, гэта ўмацоўвае давер. Аб гэтым журналістам заявіў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч перад пачаткам дыскусійнай пляцоўкі на тэму "Традыцыі і навацыі ў Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь", якая праходзіць у Беларускім дзяржаўным універсітэце, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Такія мерапрыемствы асабліва важна праводзіць з моладдзю, для якой мэсэнджары і сацыяльныя сеткі сёння ператварыліся ў асноўную крыніцу інфармацыі, на жаль, не заўсёды аб'ектыўнай, а часам нават ілжывай. Мы павінны даражыць нашай моладдзю, ведаць, чым яна жыве, не пазбягаць яе  вострых пытанняў, адказваць на іх сумленна і адкрыта. Бо ў канчатковым выніку ўсё гэта садзейнічае ўмацаванню даверу, добразычлівасці адзін да аднаго, з’яднанасці і ідэйнаму адзінству", - сказаў Аляксандр Вальфовіч.

Выступаючы перад студэнтамі і работнікамі БДУ, дзяржсакратар Савета бяспекі падрабязна спыніўся на асноўных тэндэнцыях развіцця абстаноўкі вакол Беларусі, растлумачыў сутнасць палажэнняў абноўленай Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі, а таксама дапаўненняў, унесеных у дакумент пасля яго грамадскага абмеркавання.

"Гэты год багаты на значныя падзеі. Зусім хутка, 25 лютага, адбудзецца першы ў гісторыі Беларусі адзіны дзень галасавання. Гэта важнае мерапрыемства для кожнага з нас. Ад нашага выбару залежыць будучыня краіны, яе паспяховае сацыяльна-эканамічнае развіццё, захаванне традыцыйных каштоўнасцей, якія адлюстраваны ў Канстытуцыі і праекце абноўленай Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі. Зрабіце правільны выбар - за мір і спакой на нашай зямлі. У сваю чаргу сілавы блок арганізуе дастойнае і бяспечнае правядзенне выбараў. Сёлета мы таксама будзем адзначаць 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У сувязі з гэтай знамянальнай датай неабходна асаблівую ўвагу ўдзяліць мерапрыемствам, накіраваным на ўмацаванне ў насельніцтва пачуцця патрыятызму, гонару за старэйшае пакаленне, якое адстаяла свабоду і незалежнасць нашай Радзімы", - адзначыў ён.

Аляксандр Вальфовіч павіншаваў удзельнікаў дыялогавай пляцоўкі з надыходзячым Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Беларусі.

"Гэта сапраўды ўсенароднае свята. Яно значнае для кожнага жыхара нашай краіны, бо ў цяжкі час выпрабаванняў на абарону сваёй Айчыны ўзнімаўся ўвесь народ. Так было ва ўсе часы. Упэўнены, кожнаму з вас дарагая наша любімая Беларусь, і мы яе нікому не аддадзім", - падкрэсліў дзяржсакратар Савета бяспекі.

Студэнты задавалі пытанні, якія датычацца захавання духоўна-маральных каштоўнасцей, гістарычнай памяці, змяненняў у заканадаўчых актах, што рэгламентуюць прадастаўленне адтэрміноўкі ад прызыву на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве. Гаварылі на дыялогавай пляцоўцы і аб актуальных пытаннях унутранай і знешняй палітыкі краіны, якія закранаюць інтарэсы нацыянальнай бяспекі, а таксама аб забеспячэнні палітычнай, эканамічнай, навукова-тэхналагічнай, сацыяльнай, дэмаграфічнай, інфармацыйнай, ваеннай і экалагічнай бяспецы дзяржавы і яе грамадзян.-0- 

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі