Сцяг Субота, 18 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 красавіка 2024, 11:18

Устаноўлены парадак пералічэння сродкаў, заробленых на рэспубліканскім суботніку

18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пастановай Міністэрства фінансаў ад 16 красавіка 2024 года нумар 25 вызначаны парадак пералічэння грашовых сродкаў, заробленых на рэспубліканскім суботніку. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Дакументам устаноўлена, што рэспубліканскія органы дзяржкіравання і іншыя дзяржарганізацыі, падпарадкаваныя ўраду, мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы, іншыя арганізацыі пералічваюць грашовыя сродкі, заробленыя ў дзень правядзення рэспубліканскага суботніка, у тым ліку на рабочых месцах, у аб'ёмах, вызначаных добраахвотна работнікамі, уключаючы работнікаў, дзейнасць якіх не звязана з вытворчасцю прадукцыі (работ), аказаннем платных паслуг, на асобныя банкаўскія рахункі рай- і гарвыканкамаў.

Некамерцыйныя арганізацыі, якія прымаюць удзел у рэспубліканскім суботніку, пералічваюць наяўныя грашовыя сродкі ў памерах, вызначаных добраахвотна іх калектывамі, на асобныя рахункі рай- і гарвыканкамаў або на бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак арганізацыі з наступным пералічэннем іх на асобныя рахункі рай- і гарвыканкамаў.

У сваю чаргу рай- і гарвыканкамы штодзень пералічваюць на асобныя рахункі аблвыканкамаў атрыманыя ад правядзення рэспубліканскага суботніка грашовыя сродкі. А аблвыканкамы і Мінгарвыканкам 70 працэнтаў гэтых сродкаў - на асобны банкаўскі рахунак Міністэрства фінансаў па ўліку сродкаў рэспубліканскага суботніка ў Нацыянальным банку.

Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі