
31 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ва Узброеных Сілах Беларусі сёння пачынаецца сумесная штабная трэніроўка аб'яднанага камандавання рэгіянальнай групоўкі войскаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства абароны.
Прадстаўнікі ваенных ведамстваў Беларусі і Расіі на працягу тыдня будуць адпрацоўваць пытанні сумеснага планавання прымянення войскаў на аснове вопыту ўзброеных канфліктаў апошніх гадоў. Тэма штабной трэніроўкі - "Прыняцце рашэння на прымяненне рэгіянальнай групоўкі войскаў (сіл) у інтарэсах забеспячэння ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы".
Комплекс сумесных мерапрыемстваў аператыўнай падрыхтоўкі накіраваны на павышэнне сумяшчальнасці органаў ваеннага кіравання дзвюх дзяржаў і з'яўляецца чарговым этапам падрыхтоўкі да сумеснага аператыўнага вучэння "Шчыт Саюза - 2023", якое пройдзе на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі ў верасні 2023 года.-0-