ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Панядзелак, 6 ліпеня 2020
Мінск Пераменная воблачнасць +22°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 мая 2020, 12:28

Урад удакладніў правілы транзітных перавозак ва ўмовах COVID-19

Фота з архіва
Фота з архіва

29 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад удакладніў правілы транзітных перавозак ва ўмовах COVID-19. Адпаведная пастанова Савета Міністраў ад 28 мая 2020 года нумар 321 афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Транзітныя вадзіцелі, як і раней, абавязаны пакінуць тэрыторыю Беларусі па самым кароткім маршруце не пазней, чым на наступны дзень пасля ўезду. Выключэнне зроблена для выпадкаў, калі вадзіцелю трэба атрымаць па маршруце руху спецдазволы на праезд па тэрыторыі замежнай дзяржавы, на перавозку небяспечных грузаў, а таксама ў выпадку аварыі або паломкі аўто.

У час спынення транзітныя вадзіцелі не павінны пакідаць тэрыторыю спецыяльна выдзеленых стаянак для адпачынку і харчавання, запраўкі, пры гэтым удакладняецца, што выключэнне зроблена для вадзіцеляў, замена якіх адбылася на тэрыторыі Беларусі. Пры гэтым калі гэтыя вадзіцелі перамяшчаліся праз тэрыторыю краін, у якіх ёсць выпадкі COVID-19, яны абавязаны знаходзіцца ў самаізаляцыі да наступнага рэйса або 14 дзён.

Вадзіцелям фур Дзяржаўны мытны камітэт і Транспартная інспекцыя будуць уручаць патрабаванні аб выкананні ўведзеных з-за COVID-19 правіл, а таксама карты дарог і дазволеных стаянак на рускай або англійскай мовах.

За невыкананне патрабаванняў пастановы транзітныя перавозчыкі нясуць адказнасць, прадугледжаную заканадаўствам.

Пастановай таксама пашыраны спіс стаянак для адпачынку, харчавання і запраўкі транзітных перавозчыкаў.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі