
23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Англасаксы ператварыліся з міжнароднага жандара ў міжнароднага тэрарыста. Аб гэтым у праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА заявіў кіраўнік украінскай партыі "Дзяржава" Дзмітрый Васілец.
"Цяпер мы бачым, што, па сутнасці, англасаксы ператварыліся з міжнароднага жандара (яны сябе так лічылі на працягу 30 гадоў пасля развалу Савецкага Саюза) у міжнароднага тэрарыста. Асабліва з улікам таго, што ёсць блок АДКБ і мы бачым, што запалохванне, тэрор, узрывы "Паўночных патокаў" - гэта ўсё яркія маркеры знешняй палітыкі англасаксаў", - адзначыў Дзмітрый Васілец.
Іх метады ўсім добра знаёмы - гэта пагрозы, шантаж, насілле, хаос, вайна. "Яны цэлыя кантыненты ўцягваюць у бессэнсоўныя бойні. Мы гэта бачылі ў Сірыі вельмі добра, калі кааліцыі заходніх краін, спехам сабраныя, пачыналі фінансаваць баевікоў супраць улады, а ў гэтым плане такая палітыка, на жаль, цяпер дамінуе", - падкрэсліў палітык.
"І самае страшнае, што ў гэтых міжнародных тэрарыстаў, якія сядзяць у Вашынгтоне, Лондане, ёсць ядзерная кнопка. І яшчэ ў іх адна з важнейшых эканомік, шмат інфармацыйных рэсурсаў і гэтак далей. І для будучыні чалавецтва гэта вельмі і вельмі небяспечная гісторыя, - дадаў Дзмітрый Васілец. - Хочацца проста пажадаць удачы і расійскаму, і кітайскаму кіраўніцтву, Індыі і іншых краін для таго, каб мы ўсё ж такі без трэцяй сусветнай ядзернай вайны гэтых міжнародных тэрарыстаў прывялі ў стан, падобны да людзей. Таму што цяпер па дзеяннях заходніх кран мы бачым, што ў кіраўніцтве там сядзяць нелюдзі".-0-