ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Панядзелак, 30 сакавіка 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць -2°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
05 лютага 2020, 09:34

Удзельнікаў з Беларусі і Расіі аб'яднаюць Гаазаўскія чытанні ў Гомелі

Фота з архіва
Фота з архіва

5 лютага, Гомель /Кар. БЕЛТА/. ХХ адкрыты конкурс даследчых і творчых работ вучняў, прысвечаны памяці Ф.П. Гааза, пройдзе 8 лютага ў Гомелі ў гімназіі нумар 58, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўстанове адукацыі.

Гаазаўскія чытанні аб'яднаюць каля 100 удзельнікаў з амаль 50 устаноў адукацыі Гомельскай і Брэсцкай абласцей. Свае работы на конкурс прадставяць таксама даследчыкі з Зеленадольска (Татарстан, Расія).

У час форуму ў 11 секцыях размова пойдзе пра краязнаўства, гісторыю Беларусі, сусветную мастацкую культуру, літаратуразнаўства, музыку і іншыя напрамкі. Удзельнікі правялі даследаванні па шырокім спектры тэм. "Гэта і культурная спадчына Гомельскай вобласці, і багацце беларускага фальклору, і этнаграфія, і развіццё турызму. Юнакі і дзяўчаты даследавалі таксама скетчынг як самавыяўленне ў адным штрыху і вобраз малой радзімы ў творах беларускіх пісьменнікаў, разбіраліся ў аспектах сучаснага гуманізму і вывучалі перадумовы і прычыны войнаў", - расказалі ў гімназіі.

У праграму чытанняў уключаны і творчыя конкурсы. У бягучым годзе лепшыя работы выберуць сярод дзіцячых малюнкаў, у відэатворчасці, фотасправе.

Ацэньваць даследчыя і творчыя працы будзе журы з ліку выкладчыкаў ВНУ, школ, гімназій, а таксама пісьменнікаў, журналістаў. Акрамя дыпломаў і сувеніраў для пераможцаў на гэты раз падрыхтаваны спецыяльны прыз - які менавіта, пакуль трымаюць у тайне.

Запросяць юнакоў і дзяўчат і ў займальную квест-гульню "Самая яркая зорка", якая пазнаёміць з дзейнасцю Фёдара Гааза. А ў атмасферу таго часу, калі жыў урач-гуманіст, перанясе тэматычны перфоманс.

Даследчы форум упершыню прайшоў у Гомелі ў 2000 годзе. Гаазаўскія чытанні праводзяць для папулярызацыі і захавання памяці пра Фёдара Гааза (1780-1853), імя якога носіць гімназія нумар 58 Гомеля.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі