ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 29 мая 2023
Мінск Ясна +10°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 сакавіка 2023, 15:40

У "Міжнародным квартале" кніжнай выстаўкі-кірмашу прадстаўлены 20 краін

23 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш як 430 экспанентаў з 19 замежных краін і Беларусі прадстаўлены ў "Міжнародным квартале" ХХХ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу. Аб гэтым журналістам паведаміў міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў на адкрыцці новай тэматычнай пляцоўкі, якое адбылося сёння ў НВЦ "БелЭкспа", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На 30-й, юбілейнай, выстаўцы-кірмашы мы вырашылі завесці новую добрую традыцыю - адкрываць "Міжнародны квартал". Чым гэта абгрунтавана? У нашай краіне Прэзідэнтам Беларусі гэты год аб'яўлены Годам міру і стварэння. Кніга якраз з'яўляецца крыніцай таго, што нясе мір, дабро і любоў. А калі кніга нясе штосьці іншае, то гэта або ваенная, спецыяльная літаратура, або экстрэмісцкая, тэрарыстычная. Такіх кніг на нашай выстаўцы не прадстаўлена. Наша кніжная выстаўка-кірмаш пасля кавідных абмежаванняў перайшла ў нармальны рэжым работы. У гэтым годзе ў нас прадстаўлена 438 экспанентаў з 19 замежных краін і Беларусі, 194 з іх прыехалі з блізкага і далёкага замежжа. Тое мерапрыемства, якое мы адкрылі, стане добрай традыцыяй. І ў наступным годзе на нашай выстаўцы будзе значна больш экспанентаў з замежных дзяржаў, кніг, якія яны будуць прывозіць на розных мовах, таму што кніга - гэта шлях да міру, дабра і ўзаемаразумення", - сказаў Уладзімір Пярцоў.

Новая тэматычная пляцоўка ў рамках мінскага кніжнага форуму створана пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі і МЗС Беларусі. Тут прадстаўлена замежная літаратура, якая прэзентуецца акрэдытаванымі ў краіне дыппрадстаўніцтвамі. У цырымоніі адкрыцця "Міжнароднага квартала" таксама прынялі ўдзел міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік і прадстаўнікі дыпкорпуса.

На мерапрыемстве прайшла прэзентацыя кнігі ветэрана беларускай дыпламатычнай службы Зоі Калантай "Нарысы гісторыі дыпламатычнай службы ў Беларусі. Лёсы і падзеі. 1919-1930-я гг.".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі