ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 30 верасня 2023
Мінск Малавоблачна +12°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 чэрвеня 2023, 11:09

У Мінадукацыі нагадалі, дзе павінны праводзіцца выпускныя вечары

Фота з архіва
Фота з архіва

9 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выпускныя вечары павінны праводзіцца ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.

"Ужо заўтра - 10 чэрвеня па ўсёй краіне пройдуць выпускныя вечары з уручэннем атэстатаў аб агульнай сярэдняй адукацыі. Свята развітання са школай заўсёды для выпускнікоў, настаўнікаў і бацькоў з'яўляецца хвалюючым і кранальным. Нагадаем, што вечары павінны праводзіцца ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі. У асобных выпадках мерапрыемства можна правесці ва ўстановах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, установах культуры па ўзгадненні з мясцовым выканаўчым і распарадчым органам", - сказалі ў прэс-службе.

У ведамстве падкрэслілі, што прыняцце мер па забеспячэнні парадку і грамадскай бяспекі ў час правядзення ўрачыстага мерапрыемства знаходзіцца на асаблівым кантролі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі