ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 25 кастрычніка 2021
Мінск Ясна +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 верасня 2021, 12:30

У медустановах Мінска адкрылі 33 сучасныя палаты для ветэранаў вайны і працы

21 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ва ўстановах аховы здароўя Мінска адкрылі 33 сучасныя палаты для ветэранаў вайны і працы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Новыя палаты з'явіліся ва УАЗ "Гарадская клінічная бальніца хуткай медыцынскай дапамогі" (21 палата) і ва УАЗ "Мінскі гарадскі клінічны анкалагічны цэнтр" (12 палат). Памяшканні адкрыты дзякуючы акцыі "Наша ўвага ветэранам вайны і працы", якая рэалізуецца сумеснымі намаганнямі дзяржавы, грамадскага аб'яднання "Беларускі фонд міру" і бізнесу.

Паводле слоў міністра аховы здароўя Дзмітрыя Піневіча, аб'яднанне намаганняў у любой справе можа прынесці станоўчыя вынікі. "Паказчыкам эфектнай кансалідацыі можа стаць гэта акцыя. Сумесна з грамадскім аб'яднаннем і бізнесам уладкоўваем камфартабельныя палаты для ветэранаў войнаў і працы. Тут - усё неабходнае, у тым ліку пульсаксіметры і тэрмометры. Сёння адкрываем новыя палаты ў Мінску. Сімвалічна, што мерапрыемства прымеркавалі да Міжнароднага дня міру, паколькі менавіта ветэраны ў свой час прынеслі ў краіну спакой", - сказаў ён.

Міністр адзначыў, што ўзаемадзеянне з фондам і бізнесам будзе прадоўжана. У планах - стварэнне ў Беларусі каля 2 тыс. такіх палат.

У сваю чаргу старшыня ГА "Беларускі фонд міру" Максім Місько расказаў, што на ўладкаванне запланаванай колькасці палат па краіне пойдзе больш за год.

"Кожны з нас хоча, каб нашы бабулі і дзядулі адчувалі сябе ў бальніцах камфортна. Для зручнасці пажылых і рэалізуем акцыю. Прыемна, што яе падтрымліваюць абсалютна ўсе слаі насельніцтва. Людзі адпраўляюць добраахвотныя ахвяраванні ў фонд і бачаць, куды яны накіроўваюцца", - падкрэсліў кіраўнік грамадскага аб'яднання.

84-гадовая Марыя Васілёнак, якую размясцілі ў новай палаце, ацаніла яе. "Акуратна, чыста. Мэбля ўся новая. Замест васьмі ложкаў - два. Упершыню ў такой палаце, нібыта ў санаторый трапіла. Задаволена", - падзялілася жанчына.

У хуткім часе яшчэ 28 абноўленых палат будуць адкрыты ва УАЗ "11-я гарадская клінічная бальніца" і ва УАЗ "6-я гарадская клінічная бальніца".

Галоўная мэта акцыі "Наша ўвага ветэранам войнаў і працы" - камфортнае знаходжанне адпаведнай катэгорыі грамадзян у бальніцах. Палаты камплектуюцца бытавой тэхнікай (халадзільнік, тэлевізар), медыцынскім абсталяваннем (сучасныя ложкі, тумбачкі, дыягнастычныя апараты).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі