
Фота з архіва
23 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паведаміць аб парушэннях і недахопах у час падрыхтоўкі і правядзення пасяўной кампаніі можна з 23 сакавіка на кароткі нумар 191. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў КДК.
Званкі прымаюцца ў будныя дні з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 18.00.
Атрыманая інфармацыя будзе аператыўна вывучана і разгледжана работнікамі КДК.-0-