ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Пятніца, 3 красавіка 2020
Мінск Пераменная воблачнасць +4°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 лютага 2020, 15:27

У інвестпраграме Мінска ў бягучым годзе павялічылася колькасць аб'ектаў сацпрызначэння

Ірына Гонтарава
Ірына Гонтарава

11 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У 2020 годзе ў інвестыцыйнай праграме Мінска павялічылася колькасць аб'ектаў сацыяльнага прызначэння, размова ідзе аб сярэдніх школах, аб'ектах дашкольнай адукацыі і аховы здароўя. Аб гэтым паведаміла журналістам у прэс-цэнтры БЕЛТА старшыня камітэта будаўніцтва і інвестыцый Мінгарвыканкама Ірына Гонтарава.

"У інвестыцыйнай праграме Мінска ў бягучым годзе павялічылася колькасць аб'ектаў сацыяльнага прызначэння, адпаведна, павялічылася і фінансаванне. У праграму было ўключана 28 аб'ектаў дашкольнага прызначэння - ніколі такога не было. Сёння ўсе сілы інвестпраграмы кінуты на сацыяльную сферу", - сказала Ірына Гонтарава.

Паводле слоў старшыні камітэта будаўніцтва і інвестыцый Мінгарвыканкама, цяпер у Мінску праектуюцца і будуюцца 44 аб'екты адукацыі, 28 дзіцячых дашкольных устаноў, 28 аб'ектаў аховы здароўя. Таксама вядзецца праектаванне і рэканструкцыя карпусоў у дамах-інтэрнатах.

Агульны аб'ём сродкаў, накіраваны на праектаванне, будаўніцтва і рэканструкцыю аб'ектаў аховы здароўя ў 2020-2021 гадах, - Br179,8 млн. У параўнанні з мінулым годам гэта сума павялічылася ў два разы. На ўстановы адукацыі, у тым ліку дашкольныя, выдзелена Br109,5 млн (у 2019 годзе гэта сума была меншая прыкладна на Br25 млн). Бюджэт на будаўніцтва і рэканструкцыю аб'ектаў сацыяльнай абароны ўзрос у тры разы і складае Br3 млн.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі