Сцяг Аўторак, 28 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 красавіка 2024, 11:47

У акцыі "Адновім лясы разам!" паўдзельнічалі ўжо больш за 56,5 тыс. чалавек

16 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да акцыі "Адновім лясы разам!" за тры тыдні правядзення далучыліся звыш 56,5 тыс. удзельнікаў. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінлясгаса.

"Добраахвотнікі па ўсёй краіне працавалі больш як на 3 тыс. аб'ектаў. У традыцыйных лідарах па колькасці - Мінская вобласць. Тут кампанію па стварэнні новых лясоў падтрымалі амаль 14 тыс. чалавек. За час правядзення акцыі ўжо высаджана больш за 27 млн дрэў", - адзначылі ў прэс-службе.

У ведамстве нагадалі, што кампанія прадоўжыцца да 20 красавіка ўключна. Далучыцца да яе можа любы жадаючы, для гэтага дастаткова звярнуцца ў бліжэйшы лясгас або лясніцтва.

Лясгасы прагназуюць, што найбольш масавым днём удзелу ў акцыі стане менавіта 20 красавіка, паколькі ў гэты дзень у краіне будзе праходзіць рэспубліканскі суботнік. Многія калектывы вырашылі скарыстацца прапановай арганізацый галіны і стварыць у гэты дзень лясныя культуры ў сваіх рэгіёнах.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі