
29 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цырымонія развітання з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем, які заўчасна пайшоў з жыцця 26 лістапада, праходзіць у сталічным Доме афіцэраў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Першым развітацца з Уладзімірам Макеем прыехаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.


На цырымоніі прысутнічалі члены сям'і Уладзіміра Макея і супрацоўнікі Міністэрства замежных спраў.
Развітацца з кіраўніком беларускага МЗС прыбылі вышэйшыя службовыя асобы краіны, кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў, дзяржаўных органаў. Таксама на цырымонію прыйшлі дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў і генеральны сакратар АДКБ Станіслаў Зась, спецыяльны пасланнік міністра замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Петэр Старай, намеснік міністра замежных спраў Расіі Андрэй Рудэнка.




Уладзімір Макей будзе пахаваны на Усходніх могілках сталіцы.-0-





























Фота Паўла Арлоўскага