
Фота з архіва
4 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цэнтралізаванае тэсціраванне па геаграфіі сёння плануюць напісаць больш за 1 тыс. абітурыентаў. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк.
"Сёння адбудзецца цэнтралізаванае тэсціраванне па геаграфіі. Яго плануюць напісаць больш за 1 тыс. абітурыентаў", - праінфармаваў Юрый Міксюк.
Апошнім адбудзецца ЦТ па сусветнай гісторыі (Навейшы час), пройдзе яно 6 ліпеня.
Рэзервовымі днямі ЦТ па беларускай і рускай мовах вызначаны 12 і 14 ліпеня, па астатніх прадметах - 12 і 16 ліпеня.-0-