ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 17 жніўня 2022
Мінск +25°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
05 ліпеня 2022, 16:15

ЦТ па біялогіі на 100 балаў напісалі 39 абітурыентаў

5 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цэнтралізаванае тэсціраванне па біялогіі на 100 балаў напісалі 39 абітурыентаў. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк.

"Сталі вядомы вынікі ЦТ па біялогіі. Прадмет на 100 балаў напісалі 39 абітурыентаў", - сказаў Юрый Міксюк.

Заўтра, 6 ліпеня, адбудзецца іспыт па сусветнай гісторыі (навейшы час) - апошні прадмет асноўнага этапу цэнтралізаванага тэсціравання.

Рэзервовымі днямі ЦТ па беларускай і рускай мовах вызначаны 12 і 14 ліпеня, па астатніх прадметах - 12 і 16 ліпеня.

Сертыфікаты асноўнага этапу ЦТ абітурыенты пачнуць атрымліваць з 14 ліпеня, тыя, хто пройдзе тэсціраванне ў рэзервовыя дні, - з 21 ліпеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі