Сцяг Нядзеля, 23 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 мая 2024, 17:19

Цёпла, без дажджу і навальніцы не абыдзецца. Сіноптыкі пра надвор'е на 24-29 мая

23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да плюс 29 градусаў, навальніцы і дажджы чакаюцца ў Беларусі 24-29 мая, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"У пятніцу і бліжэйшыя выхадныя надвор'е прадоўжыць радаваць пагодлівымі цёплымі днямі. Тэмпературны фон па-ранейшаму будзе апярэджваць каляндар, пры гэтым з ростам атмасфернага ціску ў большасці рэгіёнаў істотных ападкаў не прагназуецца, толькі па захадзе краіны ў няўстойлівым паветры будуць адзначацца кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Тэмпература вады ў рэках і вадаёмах будзе павышацца. На сённяшні дзень яна складае ад плюс 16 да плюс 20 градусаў", - расказалі ў Белгідрамеце.

У пятніцу, 24 мая, будзе пераважна без ападкаў. Толькі днём па захадзе пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Днём месцамі па захадзе пры навальніцах узмацненне ветру парывамі 15-18 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 10-16 градусаў, а днём - 22-28 градусаў.

У суботу, 25 мая, чакаецца пераважна без ападкаў, толькі па захадзе краіны прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Тэмпература паветра ўначы будзе ад плюс 6 градусаў па ўсходзе да плюс 15 градусаў па паўднёвым захадзе, а днём - ад 21 да 27 градусаў.

У нядзелю, 26 мая, надвор'е будзе пераважна без ападкаў, толькі ўначы ў Гродзенскай вобласці месцамі чакаюцца невялікія дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Тэмпература паветра ноччу будзе ад плюс 6 градусаў па ўсходзе да плюс 15 градусаў па захадзе, а днём - 22-28 градусаў.
 
Паводле інфармацыі сіноптыкаў, заключны рабочы тыдзень мая таксама абяцае быць цёплым, пры гэтым калі ў панядзелак у рэспубліцы яшчэ будзе захоўвацца антыцыкланальны характар надвор'я, то ў далейшым, пад уплывам няўстойлівых паветраных мас, без хуткацечных навальнічных дажджоў не абыдзецца.

У панядзелак, 27 мая, прагназуецца пераважна без ападкаў. У начны і ранішні час месцамі згусціцца слабы туман. Уначы слупкі тэрмометраў пакажуць плюс 7-14 градусаў, а днём - 22-29 градусаў.

У аўторак, 28 мая, месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы і прагрымяць навальніцы. У начны і ранішні час у асобных раёнах слабы туман. Уначы сіноптыкі абяцаюць 8-15 градусаў, а днём - 21-28 градусаў.

У сераду, 29 мая, уначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Уначы і раніцай месцамі згусціцца слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 9-16 градусаў, а днём падымецца да 21-28 градусаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі