ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Нядзеля, 31 мая 2020
Мінск Воблачна з праясненнямі +14°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 красавіка 2020, 13:15

Транзітныя перавозчыкі змогуць адпачываць і запраўляцца ў Беларусі толькі ў вызначаных месцах

Фота з архіва
Фота з архіва

4 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Перавозчыкі, якія едуць транзітам праз Беларусь, павінны спыняцца для адпачынку і харчавання, а таксама для запраўкі аўто толькі ва ўстаноўленых месцах. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Транспартнай інспекцыі Мінтранса.

Карты з пазначэннем спецыяльных пунктаў Транспартная інспекцыя раздае вадзіцелям, якія выконваюць транзітныя аўтаперавозкі грузаў, на беларуска-расійскай граніцы. Свае маршруты вадзіцелі-міжнароднікі павінны будаваць з улікам атрыманых рэкамендацый і не пакідаць тэрыторыю месца знаходжання ў час стаянкі, каб абмежаваць колькасць кантактаў.

На сённяшні дзень праінфармаваны больш як 1,6 тыс. вадзіцеляў. "Перашкод з боку перавозчыкаў няма, усе рэкамендацыі выконваюцца", - адзначылі ў прэс-службе.

Вывучыць пералік дарог і карты-схемы для транзітных перавозчыкаў можна на афіцыйным сайце Транспартнай інспекцыі ў раздзеле "Важна". Гэтыя абмежаванні ўведзены як мера па прадухіленні завозу і распаўсюджвання інфекцыі, выкліканай каранавірусам COVID-19.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі