ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 25 верасня 2022
Мінск Малавоблачна +9°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 жніўня 2022, 13:40

Тэорыі больш не стане. Спецыялісты аб павелічэнні гадзін на вывучэнне школьных прадметаў

Фота з архіва
Фота з архіва

10 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З 2022/2023 навучальнага года ў 10-11-х класах павялічыцца на паўгадзіны колькасць гадзін у тыдзень на вывучэнне вучэбных прадметаў "Беларуская мова" і "Руская мова", пашырэння тэарэтычнага матэрыялу пры гэтым не будзе. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла дырэктар Нацыянальнага інстытута адукацыі кандыдат педагагічных навук Валянціна Гінчук.

"З 2022/2023 навучальнага года ў 10-11-х класах павялічыцца на паўгадзіны колькасць гадзін у тыдзень на вывучэнне вучэбных прадметаў "Беларуская мова" і "Руская мова". Гэта значыць, што з новага навучальнага года на вывучэнне беларускай і рускай моў у 10-11-х класах на базавым узроўні будзе адведзена 53 гадзіны ў год (было 35). Такое павелічэнне прывяло да пераразмеркавання гадзін у вучэбнай праграме. Варта адзначыць, што пашырэння тэарэтычнага матэрыялу пры гэтым не будзе. З'явіцца магчымасць больш увагі ўдзяліць паўтарэнню і замацаванню вывучаных правіл, удасканаленню камунікатыўных, арфаграфічных і пунктуацыйных навыкаў вучняў, развіццю культуры вуснай і пісьмовай мовы", - расказала Валянціна Гінчук.

Акрамя таго, з новага навучальнага года на адну гадзіну зменшыцца колькасць гадзін у тыдзень на вывучэнне замежнай мовы ў 10-11-х класах. "У вучэбныя праграмы для 10-11-х класаў па замежнай мове ў сувязі са скарачэннем колькасці гадзін, якія адводзяцца на вывучэнне вучэбнага прадмета, таксама ўнесены змяненні і дапаўненні: скарочаны аб'ём прадукцыйнага (актыўнага) і рэцэптыўнага (пасіўнага) лексічнага мінімуму; выключаны асобныя камунікатыўныя задачы; перанесены граматычны матэрыял з раздзела "Граматычны матэрыял для прадукцыйнага засваення" ў раздзел "Граматычны матэрыял для рэцэптыўнага засваення", - праінфармавала дырэктар НІА.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі