
Фота з архіва
27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На вул.Прывакзальнай, 3 у Мінску праходзяць тактыка-спецыяльныя вучэнні МНС, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МНС.
Паводле легенды, адбылося ўзгаранне на восьмым паверсе.
"Просім мінчан і гасцей сталіцы з разуменнем аднесціся да наяўнасці вялікай колькасці тэхнікі МНС", - дадалі ў ведамстве.-0-