ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 30 мая 2023
Мінск Ясна +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
31 сакавіка 2023, 09:58

Святочную падсветку ўключаць на расійскіх тэлевежах у гонар Дня яднання народаў Беларусі і Расіі

Фота ТАСС
Фота ТАСС

31 сакавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Тэлевежы ў расійскіх гарадах уключаць святочную падсветку ў Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі 2 красавіка, паведамілі БЕЛТА ў Пастаянным камітэце Саюзнай дзяржавы.

У Маскве на медыяфасадзе Астанкінскай тэлевежы будуць трансліраваць беларускі і расійскі сцягі і надпіс "Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі". Да акцыі далучацца Нальчык, Бранск, Чэлябінск, Яраслаўль, Улан-Удэ, Калуга, Ніжні Ноўгарад, Пенза, Пяцігорск, Цвер, Кызыл, Благавешчанск, Вялікі Ноўгарад, Тамбоў, Казань, Чаркеск, Растоў-на-Доне, Варонеж, Кастрама, Арэнбург, Саратаў, Назрань, Якуцк, Самара, Тула. Усяго святочная архітэктурна-мастацкая падсветка тэлевежаў Расійскай тэлевізійнай і радыёвяшчальнай сеткі з'явіцца ў 29 расійскіх рэгіёнах.

Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі - свята, устаноўленае ў дзвюх краінах указамі прэзідэнтаў. "Святкаванне Дня яднання ўвасабляе імкненне брацкіх народаў да далейшай інтэграцыі, захавання агульнага духоўнага адзінства", - адзначылі ў Пастаянным камітэце.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі