ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 3 кастрычніка 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +19°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 мая 2023, 09:00

Сума кантрактаў па выніках выстаўкі MILEX-2023 перасягнула $266 млн

22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сума кантрактаў па выніках выстаўкі MILEX-2023 перасягнула $266 млн. Аб гэтым паведаміў у эфіры тэлеканала АНТ старшыня Дзяржкамваенпрама Дзмітрый Пантус, паведамляе БЕЛТА.

"Падагульняючая сума кантрактаў - $266 млн з невялікім, 14 экспартных кантрактаў, некалькі імпартных. Прапісаны канкрэтныя дарожныя карты. Больш за 10 дакументаў падпісана такога ўзору", - расказаў Дзмітрый Пантус.

Міжнародная выстаўка ўзбраенняў і ваеннай тэхнікі MILEX-2023 праходзіла ў Мінску з 17 па 20 мая. Гэта ўжо традыцыйны форум прадпрыемстваў, навукова-даследчых інстытутаў, канструктарскіх бюро, гандлёвых кампаній і фірм з дзясяткаў краін свету, якія займаюцца прадукцыяй ваеннага прызначэння. Выстаўка па праву лічыцца ўнікальнай пляцоўкай, якая садзейнічае павышэнню інавацыйнай і інвестыцыйнай актыўнасці ў галіне стварэння і мадэрнізацыі ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі, укараненню перадавых тэхналогій.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі