Сцяг Субота, 15 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 лютага 2024, 13:17

Стартаваў прыём заявак на конкурс лепшых інавацыйных праектаў 2024 года

Фота ДКНТ
Фота ДКНТ
14 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стартаваў прыём заявак на ўдзел у рэспубліканскім конкурсе інавацыйных праектаў 2024 года, паведамілі БЕЛТА ў Дзяржаўным камітэце па навуцы і тэхналогіях.

Прыём заявак прадоўжыцца да 1 жніўня 2024 года. На конкурсе разглядаюцца сацыяльна значныя інавацыйныя праекты розных стадый рэалізацыі са стратэгіяй камерцыялізацыі, якія адпавядаюць прыярытэтным напрамкам навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці. Ён праводзіцца па намінацыях "Лепшы інавацыйны праект" і "Лепшы маладзёжны інавацыйны праект". Удзельнікамі конкурсу могуць быць юрыдычныя і фізічныя асобы. У намінацыі "Лепшы маладзёжны інавацыйны праект" прымаюць удзел фізічныя асобы, узрост якіх не перавышае 35 гадоў.

Для падрыхтоўкі ўдзельнікаў да разгляду і абароны інавацыйных праектаў будуць праведзены семінары-трэнінгі з прыцягненнем вядучых беларускіх спецыялістаў па інавацыйнай і венчурнай дзейнасці, бізнес-планаванні.

Па выніках абароны інавацыйных праектаў у кожнай намінацыі вызначаецца адзін пераможца і пяць прызёраў. Пераможцы і прызёры атрымаюць дыпломы і прэміі ў памеры ад Br1160 да Br3440. З ліку лепшых будуць адабраны праекты для далейшай камерцыялізацыі іх вынікаў, якія атрымаюць сертыфікаты на Br22 840.

ДКНТ праводзіць конкурс інавацыйных праектаў пры ўдзеле Міністэрства адукацыі, НАН Беларусі, Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і Беларускага інавацыйнага фонду.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі