Сцяг Серада, 17 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 лютага 2024, 12:08

Старшынёй праўлення Белкаапсаюза выбрана Інэса Караткевіч

16 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшынёй праўлення Белкаапсаюза выбрана Інэса Караткевіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Выбранне новага кіраўніка адбылося 16 лютага на агульным сходзе прадстаўнікоў членаў Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў.

Кандыдатура Інэсы Караткевіч была прапанавана па ўзгадненні з Прэзідэнтам Беларусі. Аб яе працоўнай дзейнасці і лідарскіх якасцях на сходзе расказаў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў, які выказаў упэўненасць у тым, што яна справіцца з пастаўленымі задачамі на пасадзе кіраўніка Белкаапсаюза.

Да гэтага Інэса Караткевіч працавала саветнікам у пасольстве Беларусі ў Арменіі. Раней, з 2017 па 2022 год, была намеснікам старшыні праўлення Белкаапсаюза.

Інэса Караткевіч выказала ўдзячнасць за аказаны давер. "Разумею ўзровень патрабавання за выкананне ўсіх пастаўленых задач. Мы ведаем, што ёсць добрыя вынікі ў нашай сістэме. Але можна канстатаваць, што ёсць праблемы, а нас жа ацэньваюць людзі, прычым пераважна тыя, хто жыве ў сельскай мясцовасці", -падкрэсліла новы кіраўнік.

"Настройваю ўсіх на складаную карпатлівую работу", - адзначыла Інэса Караткевіч.

Белкаапсаюз з’яўляецца найбуйнейшым гандлёвым аператарам у краіне і налічвае звыш 4,9 тыс. магазінаў. Спажывецкая кааперацыя забяспечвае жыхароў усімі неабходнымі прадуктамі харчавання і таварамі штодзённага попыту.

Значная частка гандлёвых аб’ектаў (70 працэнтаў) размешчана ў сельскай мясцовасці. Таксама працуюць 549 аўтамагазінаў, якія абслугоўваюць 14,8 тыс. сельскіх населеных пунктаў (у 5,2 тыс. з якіх пражывае не больш за 10 чалавек).-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі